Расклад на тыдзень



«Цмокі-Мінск»
Асноўную мужчынскую каманду «Цмокаў» чакае цяжкае выпрабаванне: у Мінск прыедзе гранд еўрапейскага баскетболу і самая моцная каманда Расіі – маскоўскі ЦСКА. Дарэчы, армейцы на днях пацярпелi першае паражэнне ў лізе ў гэтым сезоне, а пакрыўдзіў нашага будучага суперніка піцерскі «Зеніт».

Квіткоў на матч засталося не так шмат, праверыць і набыць можна на сайце ticketpro.by.

27.01 Цмокі-Мінск – ЦСКА
(15.30, Falcon Club Арэна)

«Цмокі-Мінск», дзяўчыны
Нашы дзяўчаты адправяцца ў Славакію, дзе ў першым матчы плэй-оф Еўрапейскай жаночай баскетбольнай лігі сустрэнуцца з «Пьешцянскімі чайкамі». Гульню можна будзе паглядзець у прамым эфіры на youtube-канале турніру. У нядзелю ж адбудзецца сталічнае дэрбі нацыянальнага першынства паміж камандамі Андрэя Вавлева і Наталлі Трафімавай.

Нагадаем, што на сённяшні дзень у актыве нашых дзяўчат толькі перамогі ў матчах абодвух турніраў.

23.01 Пьешцянске чайкі – Цмокі-Мінск
(20.00, Пьешцяны, Славакія)
27.01 Цмокі-Мінск – Гарызонт
(12.00, ск «Цмокі-Мінск»)

«Цмокі-Мінск», рэзерв
Паднчаленыя Дзмітрыя Калтунова скончылі выступ у літоўскай нацыянальнай баскетбольнай лізе і могуць сканцэнтравацца на Чэмпіянаце Беларусі. І гэта добра, бо наперадзе іх чакае выпрабаванне ў выглядзе «Гродна-93». Але перад гэтым «Цмокі» правядуць матч з гродзенскай моладдзю.

Адзначым, што матч з падапечнымі Андрэя Васілеўка пройдзе на вул.Уральская, 3а.

22.01 Цмокі-Мінск – Прынёманне
(19.00, с/к БДЭУ)
23.01 Цмокі-Мінск – Гродна-93
(19.00, ск «Цмокі-Мінск»)

«Цмокі-Мінск»-2
З гродзенскай моладдзю сустрэнецца і наша моладзевая команда. Але ў адрозненні ад рэзерву, каманда Георгія Кандрусевіча правядзе гульню на выездзе.

26.01 Прынёманне – Цмокі-Мінск -2
(15.00, Гродна)