Расклад на тыдзень



«Цмокі-Мінск», аснова
Гульцы зборнай вяртаюцца ў распалажэнне нашай каманды. Праўда, пакуль не вядома, ці змогуць прыступіць да трэніровак Кірыл Сітнік, Віталь Лютыч і Антон Вашкевіч. На гэтым тыдні стане вядома і сітуацыя з Джамарам Абрамсам, але ён дакладна не дапаможа нашай камандзе хуткім часам.

Тым не менш Адзіная Ліга ВТБ працягваецца і «Цмокі» адпраўляюцца ў Талін, дзе правядуць матч з «Калевам».

03.03 Калеў - Цмокі-Мінск
(18.00, Талін)

«Цмокі-Мінск», дзяўчыны
Жаночай камандзе трэба правесці на адну сустрэчу больш, чым было запланавана. Матч з «Гарызонтам», які павінен быў прайсці ў мінулую нядзелю, быў перанесены на 28 лютага. А 3 сакавіка дзяўчыны сустрэнуцца з гарадзенскай «Алімпіяй» і зачыняць гэтым матчам другі этап чэмпіянату. Абедзве сустрэчы пройдуць на хатняй пляцоўцы «Цмокаў».

28.02 Цмокі-Мінск – Гарызонт
18.30, ск «Цмокі-Мінск»
03.03 Цмокі-Мінск – Гарызонт
15.00, ск «Цмокі-Мінск»

«Цмокі-Мінск», рэзерв
У рэзервовага складу на гэтым тыдні толькі адна сустрэча - з нашай маладзёжкай. Матч пройдзе ў пятніцу і, як усе гульні трэцяга этапу для каманды Дзмітрыя Калтунова, будзе згуляны ў зале нашага спарткомплексу.

01.03 Цмокі-Мінск-2 - Цмокі-Мінск (рэзерв)
18.30 ск «Цмокі-Мінск»

«Цмокі-Мінск», маладзёжка
Падначаленыя Георгія Кандрусевіча да сустрэчы з рэзервам паспеюць правесці яшчэ адну хатнюю гульню з «Гродна-93». У нашай маладзёжкі яшчэ не атрымалася перамагчы ні ў адной сустрэчы другога этапу, і хлопцы ва ўсю спадзяюцца гэта выправіць.

27.02 Цмокі-Мінск-2 – Гродна-93
18.30 ск «Цмокі-Мінск»