Раян Марцін зменіць «Bakken Bears» на «Цмокі-Мінск»



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» і форвард Раян Марцін (206 см, 27 гадоў) дамовіліся пра супрацу.

Раян нарадзіўся на Ямайцы, але пачаў сваю баскетбольную кар'еру ў Англіі. Гулец выступаў за нацыянальныя каманды (U-18, U-20) гэтай краіны. У 2013 годзе перспектыўны малады гулец перабраўся ў ЗША, дзе спачатку выступаў за коледж «South Plains», а потым два сезоны правёў у тэхналагічным універсітэце Тэнэсі.

На гэтым амерыканскі этап кар'еры форварда скончыўся, і ў сезон 2016/17 ён вярнуўся ў Еўропу. Спачатку ў Італію («Banco di Sardegna Sassari»), потым і ў Францыю («FOS Provence Basket» і «STB Le Havre»). Наступны гульнявы год гулец правёў у славацкім «Prievidza», а потым перайшоў у стан дацкіх мядзведзяў «Bakken Bears», з якімі робіцца чэмпіёнам краіны.

Статыстыка гульца за мінулы сезон выглядае так:
Чэмпіянат Даніі – 27 гульняў, 12.5 ачкоў, 5.4 падбораў і 1.4 асісты
Кубак ФІБА – 16 гульняў, 8.6 ачкоў, 3.6 падбораў