Разгромная перамога каманды Калтунова



Самыя дзейсныя
«Цмокі-Мінск»: Данііл Барысевіч (20+4 асістаў), Мікіта Балабан (16+7 падборамі), Іван Аладка (18+2 асістамі), Уладзіслаў Блізнюк (7+10 асістаў).
«Прынёманне»: Дзмітрый Махнач (15+5 падбораў +5 асістаў), Сяргей Лемяшэўскі (12+5 падбораў).

Ход гульні
Мінчукі захапілі лідарства з першых хвілін матчу. Пры гэтым на пляцоўцы не з'явіліся важныя для «Драконаў» гульцы: Белянкоў, Вашкевіч і Лютыч. Але нават у адсутнасці гэтай тройкі, а таксама траўміраваных Стаброўскага і Рагазенка «Цмокі» не пераставалі агрэсіўна прэсінгаваць суперніка. Толькі ў другой дзесяціхвілінцы наша каманда дазволіла суперніку набраць практычна роўную колькасць пунктаў.

У ролі скорэра каманды выступіў Данііл Барысевіч. Не адставаў ад яго і капітан мінчан Іван Аладка. А Уладзіслаў Блізнюк заўважаў хлопцаў на ўдарных пазіцыях і аддаваў дакладныя перадачы.

101:49 і заўтра нашу каманду чакае куды больш сур'ёзны супернік з Гродна. Матч «Цмокі» - «Гродна-93» пройдзе заўтра на Уральскай 3а. А для тых, каго спалохаюць маразы, будзе арганізавана прамая трансляцыя на нашым youtube-канале.

Лічба
43 ачкі наша каманда зарабіла ў гэтай сустрэчы са страт суперніка.

Статыстыка матчу