Рэзерв абыгрывае «Рубон» і ідзе на вымушаную паўзу



Самыя рэзультатыўныя:
Аляксей Навойчык - 18 ачкоў і 3 падборы
Уладзіслаў Блізнюк - 17 ачкоў і 6 асістаў
Вадзім Стубеда - 14 ачкоў, 7 падбораў і 5 асістаў

Сёння ўранку стала вядома, што беларуская федэрацыя баскетбола прыняла рашэнне прыпыніць розыгрыш чэмпіянату краіны з 16 сакавіка. Рэзервовы склад «Цмокі-Мінск» перад вымушанай паўзай паспеў абгуляць «Рубон» - 78:99.

Мінчане з першых хвілін захапілі ініцыятыву, арганізаваўшы рывок 9-0. У суперніка пакутавала рэалізацыя з гульні і госці гэтым карысталіся. Толькі высілкамі Віктара Аўсепяна, які прынёс сваёй камандзе 8 ачкоў за чвэрць,ў «Рубона» атрымалася скараціць адставанне до «-7».

Праўда, за першы перапынак гаспадары не прыдумалі нічога супраць нападзення «Цмокаў», і наступны адрэзак прайшоў па падобным сцэнары. Да вялікага перапынку падапечныя Георгія Кандрусевіча мелі ўжо «+15».

У трэцім адрэзку «Цмокі» працягнулі шмат атакаваць з перыметра. Праўда, пасля некалькіх няўдалых атак нашым хлопцам давялося вымаць ужо са свайго коша. Спурт Віцебска 8-0 падарыў надзею на інтрыгу. Але Аляксей Навойчык, які трапіў у гэтай гульні 5 з 6 далёкіх кідкоў, забіваючы чарговы трохачковы кідок, як бы казаў «не сёння». «Цмокі» здабылі ўпэўненую перамогу і наблізіліся да 3 радку турнірнай табліцы.

Пра дату аднаўленні турніру мы паведамім, як толькі такая інфармацыя з'явіцца.

Статыстыка матча