Рэзерв другой па выніках рэгуляркі



Самыя рэзультатыўныя
«Барысфен»: Браян Стар (25+8 падбораў), Вадзім Пракапенка (21+8 падбораў).
«Цмокі-Мінск»: Андрэй Рагазенка (16), Максім Лютыч (12+8 падбораў), Андрэй Стаброўскі (12+5 падбораў).

Апошні матч рэгуляркі для рэзервовага складу «Цмокаў» выпаў на Магілёў. І хоць гэта сустрэча ніяк не ўплывала на размеркаванне месцаў у турнірнай табліцы, менш прынцыповай ад гэтага не рабілася.

«Цмокі» нядрэнна правялі першую палову, выйграўшы стартавы адрэзак і мінімальна саступіўшы ў наступным. Ключавой стала трэцяя чвэрць, калі мінчукі памыляліся і дазволілі суперніку набраць 7 ачкоў са штрафной лініі, самі пры гэтым не прабіўшы аніразу.

«Цмокі» змаглі выйграць апошнюю чвэрць, аднак, да станоўчага выніку ім не хапіла 4 ачкоў. 88:85 і рэзерв сканчае рэгулярку на другім месцы ў турнірнай табліцы.

Адзначым таксама, што ў гэтай сустрэчы на пляцоўцы з'явіўся Іван Аладка, які аднавіўся пасла пашкоджання. Капітан адыграў амаль 15 хвілін і адзначыўся 9 набранымі ачкамі.

Статыстыка матчу