Рэзерв набірае чарговыя 2 ачкі



Самыя рэзультатыўныя:
«Цмокі-Мінск»: Яўген Белянкоў (26+4 падбора), Уладзіслаў Блізнюк (14+4), Максім Лютыч (12+12 падбораў).
«Гродна-93»: Іван Каляеў (17+7 падбораў), Павел Карасевіч (14+10 падбораў), Ілля Шарыпаў (14+6 падбораў).

Ход гульні
Першая палова гэтай сустрэчы прайшла ў роўным змаганні. Спачатку мінчукі выпусцілі рывок суперніка 11-0, дазволіўшы Гродна вырвацца наперад, але здолелі адыграць гэта адставанне. Праўда, Андрэю Рагазенку гэта каштавала 4-х персанальных заўваг. За пару хвілін да вялікага перапынку лік на табло зраўняўся, а каманды так і не высветлілі за дзве чвэрці, хто мацнейшы і пайшлі на пятнаццаціхвілінную паўзу з роўным лікам - 42:42. А наша каманда страціла капітана каманды Івана Аладку, які атрымаў пашкоджанне і не змог вярнуцца на паркет.

Пасля перапынку рэзерв здолеў дадаць, а вось у Гродна адправіўся на лаўку Аляксандр Цішчанка, які атрымаў 5 персанальную заўвагу. Пры такім раскладзе госці прайгралі 6 ачкоў за чвэрць, якія сталі ключавымі ў гэтай сустрэчы. 81:71 і мінчукі папаўняюць сваю скарбонку 2 ачкамі.

Лічба
1 ачка не хапіла Антону Вашкевічу да дабл-даблу - 9+10 падбораў.

Статыстыка матча