Рэзерв не дагнаў Гродна ў канцоўцы сустрэчы



Самыя рэзультатыўныя
«Цмокі-Мінск»: Яўген Белянкоў (23+11 падбораў), Уладзіслаў Блізнюк  (18), Данііл Барысевіч (13+5 падбор).
«Гродна-93»: Аляксей Навойчык (22+11 падбораў), Павел Карасевіч (18+6 падбораў).

Ход гульні
Першую палову сустрэчы «Цмокі» пачалі ўпэўнена: Іван Аладка двойчы быў дакладны з-за дугі. Праўда, у адказ наша каманда атрымала тры ачкі ад Паўла Карасевіча, а Андрэй Навойчык тройчы быў дакладны са штрафной лініі.

У пачатку другой дзесяціхвілінкі Гродна захапілі ініцыятыву, зрабіўшы рывок 8-0 і вымусіўшы Дзмітрыя Калтунова ўзяць хвілінны перапынак. Паўза пайшла на карысць мінчукам, якія да вялікага перапынку адыгралі страчаныя ачкі.

Пасля вялікага перапынку барацьба працягнулася. Абедзве каманды сталі гуляць больш агрэсіўна, што прывяло не толькі да хуткага набору фолаў, але і выдалення Іллі Шарыпава. Перад заключнай чвэрцю «Цмокі-Мінск»  адставалі на адзін кідок.

Апошнія дзесяць хвілін у гаспадароў пляцоўкі не паляцела з гульні: 18 з 22 ачкоў, заробленых нашай камандай, былі забітыя са штрафной лініі. Гэтым і скарыстаўся супернік, у якога заляцела адразу 5 трохачковых. Мінчукі выглядалі больш бадзерымі ў канцоўцы гульні, але, на жаль, гэтага было недастаткова для перамогі – 79:87.

 

Статыстыка матчу