Рэзерв не змог зламаць «Гаргжду»



У матчы другога круга NKL рэзервовы склад «Цмокі-Мінск» саступіў гаспадарам пляцоўкі - 83:96.

Мінчане сталі саступаць яшчэ па ходу першай чвэрці (22-29), але да вялікага перапынку змаглі падцягнуць сваю абарону і скараціць адставанне да двух выніковых атак.

Другая палова сустрэчы праходзіла практычна ў роўнай барацьбе, але кожны раз ледзь лепш сканчалі гаспадары паркета.

Самыя рэзультатыўныя ў складзе нашай каманды:
Максім Лютыч (20 +8 падбораў), Уладзіслаў Блізнюк (13 +7 асістаў), Мікіта Балабан (10 +11 падбораў), Данііл Барысевіч (10)

Статыстыка матчу