Рэзерв не знайшоў ключ да гульні Магілёва



Самыя рэзультатыўныя
«Барысфен»: Браян Стар (26), Дзяніс Пастухоў (18+5 падбораў).
«Цмокі-Мінск»: Яўген Белянкоў (22+8 падбораў), Андрэй Рагазенка (17).

Ход гульні
«Цмокі» пачалі гульню ўпэўненым рыўком 9-0, але Браян Стар, які набраў 7 ачкоў запар, зацята падцягваў сваю каманду наперад. У тандэме з Агеенкам, Пастуховым і Дуду яны не проста вярнулі Магілеў, але і вывелі яго ў лідары.

У наступнай чвэрці мінчукі нядрэнна зачынілі перыметр, дазволіўшы суперніку толькі дзевяць разоў кінуць мяч у кош з гульні. Не вядома, як бы скончылася сустрэча, не падвядзі нашу каманду рэзультатыўнасць у гэтым адрэзку. Але факт застаецца фактам: толькі 3 атакі з 16 скончыліся набранымі ачкамі.

І ўсё ж ключавой у паразе стала чацвёртая дзесяціхвілінка: «Барысфен» намацаў нітку гульні і ў нападзенні, і ў абароне, не дазволіўшы «Цмокам» нічога. 86:62 і мінчукі зноў не змаглі перайграць каманду Андрэя Крываноса.

Лічба
«Цмокі» выйгралі падбор, здзейсніўшы 40 здымаў за гульню.

Статыстыка матчу