Рэзерв перамог ў лакальным дэрбі



Рэзервовы склад «Цмокаў» падышоў да матчу не самым аптымальным складам: Андрэй Рагазенка і Андрэй Стаброўскі прапускаюць бліжэйшыя сустрэчы па стане здароўя. Акрамя таго, адбыліся змены на трэнерскім мастку: Расціслава Вергуна, які перайшоў у аснову, змяніў Дзмітрый Калтуноў. Тым цікавей чакалася гульня.

Самыя рэзультатыўныя
«Цмокі-Мінск»-2: Віталь Лебедзеў (14).
«Цмокі-Мінск»: Антон Вашкевіч (16+8 падбораў), Яўген Белянкоў (16+6 падбораў), Іван Аладка (13+4 асісты), Кірыл Чумакоў (12+11 падбораў).

Ход гульні
Моладзь пачала сустрэчу бадзёра: гулялі хутка і даволі агрэсіўна, змушаючы рэзерв памыляцца і збіраць заўвагі ад суддзяў. Праўда, хапіла хлопцаў Кандрусевіча крыху больш чым на адну чвэрць: ужо да сярэдзіны другой дзесяціхвілінкі рэзерв меў у актыве ў два разы больш ачкоў. А зачыніў першую палову сустрэчы базер Цімафея Еўсіевіча – 50:27.

Пасля вялікага перапынку «Цмокі»-2 здолелі крыху прыбавіць у абароне, аднак, усё роўна катастрафічна прайгравалі падбор (26 супраць 55 па выніках сустрэчы). У рэзерву жа традыцыйна добра глядзеўся пад шчытамі Кірыл Чумакоў, аформіўшы ў выніку дабл-дабл з 12 ачкоў і 11 падбораў.

50:91 і рэзервовы склад працягвае сваю бяспройгрышную серыю. Аднак, ужо праз тыдзень іх чакае больш сур'ёзнае выпрабаванне з «Гродна-93», а затым і з магілёўскім «Барысфенам».

Лічба
Наша рэзервовая каманда працягнула сваю серыю без паражэнняў. 15 матчаў запар мінчане аказваюцца мацнейшымі за сваіх супернікаў па нацыянальнаму чэмпіянату.