Рэзерв падымаецца на другі радок



Самыя рэзультатыўныя:
Уладзіслаў Блізнюк - 27 ачкоў, 4 падборы і 2 асісты
Вадзім Стубеда - 12 ачкоў, 8 падбораў і 3 асісты
Данііл Барысевіч - 12 ачкоў, 3 падборы і 2 асісты

Рэзервовы склад «Цмокаў» ва ўпартым змаганні перамагае віцебскі «Рубон» - 82:79.

Сустрэча з камандай з Віцебску, што не прызнае аўтарытэтаў, выдалася няпростай. Першую палову сустрэчы мінчане пачалі  рыўком 8-1. Як гэта часта бывае, менавіта экс-рэзервіст Ілля Паланевіч сваімі якаснымі дзеяннямі дазволіў «Рубону» вырвацца наперад. Але спачатку дакладны далёкі кідок Яна Марыніна, а потым серыя паспяховых атак з фарбы зноў вярнула лідарства «Цмокам». І хоць госці пару разоў дазвалялі «Рубону» адыграцца, тры ачкі Уладзіслава Блізнюка і дакладны кідок з-пад коша Мікіты Стасілевіча забяспечылі камандзе «+5» да вялікага перапынку.

На старце другой паловы ў мінчан атрымлівалася захоўваць гэту невялікую перавагую. Пакуль на апошніх секундах трэцяй чвэрці Віктар Аўсепян і Павел Новікаў не арганізавалі міні-рывок і «абнулілі» лік.

Пачаліся арэлі, дзе адным з галоўных дзеячых асоб быў Уладзіслаў Блізнюк. Гулец спачатку тройчы трапіў з перыметра, не дазволіўшы сваёй камандзе адпусціць суперніка. А ў канцоўцы сустрэчы халаднакроўна прабіў штрафныя, вырваўшы важную перамогу для сваёй каманды - 82:79.

Адзначым, што менавіта снайперскія навыкі нашай каманды дазволілі ўавезці перамогу з Віцебску: мінчане трапілі з дугі 11 разоў, тады як супернік здзейсніў толькі 2 дакладныя кідкі.

Статыстыка матчу