Рэзерв перамагае Гродна



У бронзавай серыі сышліся рэзервовы склад «Цмокі-Мінск» і «Гродна-93».

Мінчане ўпэўнена пачалі гульню, выйграўшы стартавы адрэзак 22-18. Аднак, ужо ў наступным адрэзку саступілі, дазваляючы Гродна набіраць ачкі з фарбы. Да вялікага перапынку адставалі ўжо гаспадары – 43:49.

Трэцяя чвэрць адзначылася рыўком мінчукоў 8-1, а ў Гродна не пайшлі кідкі з-за дугі: толькі 1 з 4 дасягнуў сваёй мэты. Да апошняй чвэрці «Цмокі» мелі 5 ачкоў перавагі.

Андрэй Рагазенка набраў 11 ачкоў у чацвёртым адрэзку. Яму дапамагалі Яўген Белянкоў і Віктар Аўсепян. Мінчане літаральна разарвалі абарону суперніка, набралі 22 ачкі (пры 14 у Гродна), і здабылі ўпэўненую перамогу – 93:81.

Заўтра ў 15.00 адбудзецца другая гульня серыі.