Рэзерв пераможна вяртаецца з Гродна



«Гродна-93» - «Цмокі-Мінск» - 78:83 (16-21, 21-23, 20-20, 21-19)
Самыя рэзультатыўныя:
«Гродна-93»: Максім Мірашнічэнка (19+5 перадач), Іван Каляеў (11+5 падбораў+5 перадач)
«Цмокі-Мінск»: Уладзіслаў Блізнюк (18+5 падбораў +6 перадач), Аляксей Навойчык (17)

Пасля доўгага перапынку Чэмпіянат Беларусі вярнуўся. Для рэзервовага складу новы год адкрываўся матчам з лідарам турніру «Горадні-93».

Для суперніка гэта гульня праходзіла без аднаго з ключавых гульцоў Максіма Шустава. Наколькі гэта важная страта стала бачна што з першых хвілін: гаспадары гублялі мяч і шукалі сваю гульню ў нападзе. Гэты пошук заняў амаль 20 хвілін і дазволіў «Цмокам» пайсці на вялікі перапынак з 7 ачкамі перавагі ў актыве. Дарэчы, падапечныя Георгія Кандрусевіча «паклалі» 6 з 11 з перыметра за першую палову.

У трэцяй чвэрці супернікі «раскацілі» нічыю, захоўваючы невялікую перавагу Мінска.

Максім Мірашнічэнка рабіў усё, каб яго каманда выйграла: яго трохачковай на старце апошняга адрэзка дазволіў скараціць адставанне да 4 пунктаў. Бліжэй супернік змог падабрацца толькі за 2.5 хвіліны да канца пасля дакладных штрафных Івана Каляева. Але блок-шот Кірыла Чумакова і 4 запар дакладных з лініі штрафу Уладзіслава Блізнюка паставілі кропку ў гэтай сустрэчы - 78:83.

Статыстыка матча