Рэзерв саступае «Шылютэ»



Самыя рэзультатыўныя: Уладзіслаў Блізнюк (21), Вадзім Стубеда (10+5 падбораў)

Рэзервовы склад «Цмокаў» саступіў «Шылютэ» у чарговым матчы NKL – 81:61 (16-18, 22-11, 17-11, 26-11).

Мінчане пачалі нядрэнна: спраўляліся з напорам літоўскіх легіянераў і рэзультатыўна атакавалі з сярэдняй дыстанцыі. Наша каманда падышла да першага перапынку з перавагай у 2 ачкі.

Але ў наступных 2 чвэрцях гульня пасыпалася: «Цмокі» страцілі кантроль над гульнёй і не спраўляліся ў абароне. Пры гэтым у мінчан катастрафічна не ляцела з дугі (0 з 11 за гульню пры 12 з 21 у суперніка). Падапечныя Георгія Кандрусевіча нерваваліся, што прыводзіла да крыўдных страт і хуткіх атак для суперніка.

У апошнім адрэзку мінчане трошку наладзілі свае нападзенне, але не вырашылі праблемы з абаронай. Байран Санфорд прынёс у скарбонку «Шылютэ» 18 ачкоў. Яшчэ адзін легіянер Амар Алстон адзначыўся 11 пунктамі і 7 падборамі. У нашай камандзе галоўным скорарам у гэтай сустрэчы стаў Уладзіслаў Блізнюк з 21 ачком на ліку.

Статыстыка матчу