Рэзерв саступае «Гаргжду»



Самыя рэзультатыўныя:
Уладзімір Крысевіч – 17 ачкоў і 5 падбораў
Уладзіслаў Блізнюк – 12 ачкоў, 3 падборы і 4 асісты
Аляксей Навойчык – 11 ачкоў і 2 падборы

Рэзервовы склад «Цмокі-Мінск» у рамках чарговага тура NKL саступае «Гаргджу» - 60:84.

Мінчане нядрэнна пачалі гульню: з першых хвілін зрабілі рывок 8-0 і не падпускалі суперніка бліжэй, чым на 6 ачкоў першыя 10 хвілін сустрэчы. Але ўжо ў наступныя 2 чвэрці гульня змянілася. У гаспадароў паляцела з перыметру і зараз «Гаргжду» вырваўся наперад. Усяго літоўцы закінулі ў наш кош 13 кідкоў, тады як «Цмокі» змаглі адказаць толькі 3 дакладнымі з дугі.

Падапечныя Георгія Кандрусевіча выйгралі змаганне ў фарбе, набраўшы больш паловы сваіх ачкоў з трохсекунднай зоны. Але гэтага было недастаткова, каб зачапіцца за вікторыю.

Статыстыка матчу