Рэзерв саступае ў Літве



Самыя рэзультатыўныя:
Уладзіслаў Блізнюк - 26 ачкоў, 6 падбораў і 1 асіст
Вадзім Траццяк - 16 ачкоў і 3 асісты

Рэзервовы склад «Цмокаў» у NKL саступае «Лушчысу» - 72:80 (16-22, 22-16, 20-18, 22-16).

Супернікі пачалі гульню роўным змаганнем. Карэктывы ў расстаноўку сіл унёс Уладзіслаў Блізнюк. Гулец трапіў 3 з 4 кідкоў з перыметру і дазволіў гасцям завалодаць перавагай у 6 ачкоў.

Старт другой чвэрці не атрымаўся, і мінчане дазволілі суперніку зраўняць лік. «Цмокі» адказалі на гэта сваім спуртам 8-0 і зноў захапілі лідарства. Але бліжэй да вялікага перапынку падапечныя Георгія Кандрусевіча прайгралі падбор. «Лушчыс» скарыстаўся перавагай і зноў зраўняў лік – 38:38. 

Гаспадары завалодалі ініцыятывай і ў другой палове сустрэчы. У нейкі момант ужо «Цмокам» трэба было адыгрываць 7-ачковае адставанне. Уладзіслаў Блізнюк трапіў з далёкай дыстанцыі, Вадзім Траццяк і Андрэй Навойчык убілі мяч у кольца данкам і мінчане скарацілі адрыў да 2 пунктаў.

За 1.5 хвіліны да канца «Цмокі» усё яшчэ знаходзілі на адлегласці атакі: гэта Вадзім Траццяк трапіў з дугі. Але затым здзейснілі некалькі памылак, якія дазволілі суперніку набраць 6 неўзаемных ачкоў і выйграць гэту сустрэчу. Ключавым сёння стаў падбор: 47 у «Лушчыса» супраць 37 у «Цмокаў».

Статыстыка матчу