Рэзерв саступае ў Літве



Самыя рэзультатыўныя: Уладзіслаў Блізнюк (14 +1 падбор +2 асісты), Данііл Барысевіч (12 +2 падборы)

Рэзервовы склад «Цмокі-Мінск» пачаў выступ у нацыянальнай баскетбольнай лізе Літвы (NKL) з паразы ад «Судувы-Манцігі» - 54:100.

Мінчане сталі саступаць ужо па ходу першай дзесяціхвілінкі, але трымаліся на адлегласці 1-2 атак. Праўда, да вялікага перапынку сітуацыя стала пагаршацца: «Цмокі» прайгравалі падбор, часта гублялі мяч, шмат памыляліся і не змаглі спыніць пад кошам Аўрымаса Кіежу.

Пасля 15-хвіліннай паўзы сітуацыя не змянілася, а фінальныя 31 ачко ў 4 чвэрці ад гаспадароў «прысудзілі» мінчан у гэтай сустрэчы – 54:100.

Заўтра наша каманда сустрэнецца з «Гаргжду», які паспеў перайграць «Нептунас» з Клайпеды. Гульня пачнецца ў 14.00.

Статыстыка матчу