Рэзерв у чарговы раз перайграў маладзёжку



Самыя рэзультатыўныя:
«Цмокі-Мінск»-2: Віталь Лебедзеў (17), Вадзім Стубеда (11+8 падбораў).
«Цмокі-Мінск»: Яўген Белянкоў (23), Уладзіслаў Блізнюк (18+5 падбораў).

Ход гульні
Рэзервовы склад падышоў да гэтай гульні даволі сур'ёзна. Так, у старце выйшаў Яўген Белянкоў, а ў складзе значыўся Андрэй Рагазенка – гульцы, якія будуць выступаць і за асноўную каманду.  Гэта адбілася на ліку стартавай чвэрці: падначаленыя Дзмітрыя Калтунова набралі ачкоў у 2 разы больш.

Наша маладзёжка не разгубілася і ўжо ў першай палове другой чвэрці здзейсніла камбэк, набраўшы 12 пунктаў запар. Трэба адзначыць Уладзіслава Швакеля, які тройчы за гэты адрэзак трапіў з-за дугі. Але больш дасведчаны рэзерв накаціў да канца першай паловы і лік на табло зноў стаў не на карысць маладзёжкі – 30:42.

А вось другая палоў сустрэчы атрымалася больш чым няўдалая для «Цмокі»-2.  У чацвёртай чвэрці з 12 кідкоў з гульні толькі 4 дасягнулі сваёй мэты. 57:91 і рэзерв ізноў мацнейшы маладзёжку.

Лічба
36 ачкоў набраў рэзервовы склад са страт суперніка.

Статыстыка матчу