Рэзерв саступае ў Літве



Рэзервовы склад «Цмокі-Мінск» адправіўся ў Літву, дзе правядзе апошнія дзве гульні нацыянальнай баскетбольнай лігі. Праўда, як мы ўжо пісалі раней, каманда страціла адразу двух ключавых гульцоў: Андрэй Рагазенка выбыў з-за пералому пальца правай рукі, а Андрэя Стаброўскага ўвогуле чакае аперацыя.

Самыя рэзультатыўныя
«Таурагес»: Райдас Нацыус (17), Пауліус Маркельюнас (17).
«Цмокі-Мінск»: Данііл Барысевіч (18+5 перахопаў), Іван Аладка (18).

Ход гульні

Мінчукі пачалі не вельмі ўдала, прайграўшы па ходу першай дзесяціхвілінкі 15 ачкоў. Але ўжо ў наступных двух чвэрцях здолелі не толькі адыграць адставанне, але і захапіць лідэрства.

Да заключнай дзесяціхвілінкі наша каманда падышла з адрывам у 9 ачкоў. Аднак, ужо пасля хвіліны гульні ў чацвертым адрэзку «Таурагес» скараціў адставанне да аднаго кідку. Данііл Барысевіч і Тадас Себежывас абмяняліся дакладнымі кідкамі з-за дугі і наша каманда ўсё яшчэ мела перавагу ў адно ачко. На апошніх хвілінах сустрэчы гаспадары змаглі арганізаваць 13-0 рывок, на які ў мінчанам не хапіла часу, каб адказаць. 70:80 і Таураге атрымлівае перамогу.

Лічба
«Цмокі» не смоглі пазмагацца пад шчытамі, прайграўшы падбор - 29 супраць 42 у суперніка.

Статыстыка матчу