Рэзерв вяртаецца ў топ-3



Самыя рэзультатыўныя:
Кірыл Чумакоў - 22 ачкі, 8 падбораў і 3 асісты
Уладзіслаў Блізнюк - 19 ачкоў, 2 падборы і 3 асісты
Раман Гесць - 14 ачкоў і 6 падбораў

Падапечныя Георгія Кандрусевіча дэманструюць выдатную гульню і на хатняй пляцоўцы абыгрываюць «Гродна-93» - 83:71 (25-23, 24-20, 12-11, 22-17).

«Цмокі» пачалі хатнюю гульні з рыўка 7-0 і вымусілі Гродна прымерыць на сябе ролю каманды, што даганяе. Госці справіліся з задачай за 8.5 хвілін: зраўнялі лік і адправілі рэзервістаў на тай-амут. Пасля паўзы «Цмокі» правялі паспяховую атаку і пайшлі на перапынак з невялікай перавагай.

Мінчане часта нагружалі гульцоў пад кошам і да вялікага перапынку здолелі адарвацца ад суперніка на 6 пунктаў. Яшчэ адным закладам гэтага гандыкапу і выніковай перамогі сталі штрафныя кідкі: гаспадары ні разу не прамазалі з лініі і зарабілі 14 ачкоў у скарбонку.

Другая палова пачалася безвыніковымі адрэзкам. Абедзве каманды шмат памыляліся і не змаглі набраць больш за 23 ачкі на дваіх. А ў апошняй чвэрці мінчане спакойна «дабілі» суперніка – 83:71.

Уражальную працу на паркеце прарабіў Кірыл Чумакоў, стаўшы лепшым па ачках (22) і падборам (8). Не моцна адстаў і Уладзіслаў Блізнюк з 19 пунктамі. У складзе суперніка самым рэзультатыўным сталі Дзмітрый Куратин (21+8 падбораў) і Максім Сазонаў (20).

Статыстыка матчу