Рэзерв вырывае перамогу



Самыя рэзультатыўныя
«Цмокі-Мінск»: Яўген Белянкоў (22+6 падбораў), Андрэй Рагазенка (22), Уладзіслаў Блізнюк (19+7 асістаў).
«Імпульс-БДУІР»: Генадзь Захар (26+15 падбораў), Максім Казлавец (22)

Першы чвэрцьфінальны матч развіваўся нечакана шмат для каго. «Імпульс» завалодаў ініцыятывай і ад чвэрці да чвэрці нарошчваў перавагу, закідаўшы рэзерв з-за дугі і маючы да апошняга адрэзку+12 на сваім «балансе».

«Цмокі» змаглі зраўняць лік толькі ледзь больш чым за 2 хвіліны да канца, а трохачковы Уладзіслава Блізнюка ненадоўга вывеў гаспадароў наперад. І ўсё ж кульмінацыяй сустрэчы стала апошняя хвіліна. Лідар БДУІРа Генадзь Захар зраўняў лік, але ўласныя памылкі не дазволілі гасцям сенсацыйна здабыць верх над рэзервам. Фол усё таго ж Захара адправіў Уладзіслава Блюзнюка на штрафную лінію. Апошні набраў для сваёй каманды заключныя ачкі.

96:90 і цяжкая перамога рэзервовага складу «Цмокаў», які ўжо на наступным тыдні правядзе зваротную сустрэчу з БДУІРам.

Статыстыка матчу