Рэзерв заваяваў бронзу!



У Гродна адбыўся чацвёрты матч бронзавай серыі паміж рэзервовай камандай «Цмокаў» і «Гродна-93». Мінчане выйгралі сустрэчу і сталі трэцяй камандай у краіне.

Праўда, па ходу сустрэчы госці прымусілі панервавацца трэнерскі штаб і сваіх заўзятараў. Нарошчваючы перавагу ад чвэрці да чвэрці, да апошняга адрэзку «Цмокі» мелі десяціачковую перавагу.

На першых хвілінах чацвёртай чвэрці Максім Лютыч двойчы быў дакладны з фарбы і прынёс яшчэ 4 неўзаемных ачка для рэзерву. А потым ініцыятыву перахапіла Гродна, здзейсніўшы рывок 12-2 і скараціўшы адставанне да 4 ачкоў. А за 3,5 хвіліны Ілля Шарыпаў, які стаў лепшым нападнікам і зраўняў лік. Пачаліся арэлі з частай зменай лідара.

За 26 секундаў да канца трэнерскі штаб «Цмокаў» узяў тайм-аўт, пасля якога наша каманда набрала 6 неўзаемных ачкоў і з лікам 80:88 стала трэцяй камандай краіны.

За перамогу ў гэтым матчы змагаліся Уладзіслаў Блізнюк (17 ачкоў), Андрэй Стаброўскі (16 ачкоў, 5 асістаў), Андрэй Рагазенка (15 ачкоў, 6 падбораў), Яўген Белянкоў (14 ачкоў, 4 падборы), Максім Лютыч (12 ачкоў, 5 падбор), Кірыл Чумакоў (3 ачкі, 9 падбораў), Віктар Аўсепян (6 ачкоў, 7 падбораў), Іван Аладка (3 ачкі), Цімафей Еўсіевіч (2 ачкі), Антон Вашкевіч, Максім Каратцоў, Данііл Барысевіч.

Статыстыка матчу