Рэзерв завяршыў выступ у NKL



Самыя рэзультатыўныя:
Уладзіслаў Блізнюк - 26 ачкоў, 6 падбораў і 4 асісты
Аляксей Навойчык - 23 ачкі, 3 падборы і 2 асісты
Раман Гесць - 12 ачкоў, 9 падбораў і 3 асісты
Мікіта Стасилевич - 10 ачкоў і 12 падбораў

Падапечныя Георгія Кандрусевіча саступілі 1 ачко ў апошнім для сябе матчы NKL – 87:88.

Матч супраць літоўскага «Ежэрунаса» складаўся для мінчан не самым лепшым чынам. Ужо па ходу першай чвэрці «Цмокі» прайгралі 5 ачкоў, а да вялікага перапынку адставанне павялічылася да «-10».

Нашаму трэнерскаму штабу патрэбна было за перапынак растлумачыць, як спраўляцца з нападзеннем «Ежэрунаса». І ўжо ў наступным адрэзку малюнак гульні памяняўся. Мінчане ўзнялі тэмп, і былі паспяховыя ў трохсекунднай зоне. Але ключавой стала чацвёртая дзесяціхвілінка, калі госці прадэманстравалі практычна ідэальную абарону. «Ежэрунас» здолеў здзейсніць толькі 2 дакладныя кідкі з гульни, а ад паразы каманду выратавалі толькі штрафныя.

За хвіліну да канца сустрэчы, пасля дакладнага кідка з перыметру Уладзіслава Блізнюка «Цмокі» вырваліся наперад, але Дамінікас Зупкаускас закінуў 3 з 4 штрафных кідкоў, зраўняў лік і перавёў гульню ў авертайм.

У дадатковы час «Цмокі» працягнулі набіраць ачкі з перыметру: двойчы быў дакладны Блізнюк і 1 раз трапіў Навойчык. Але перабор камандных заўваг у мінчан штораз дазваляў гаспадарам падцягнуцца ў ліку. Пры 88:85 Мікіта Стасілевіч «знайшоў» фол суперніка на перыметры і мог падоўжыць гульню яшчэ на 5 хвілін, але трапіў толькі ў 2 спробах з 3.

Такім чынам, рэзервовы склад «Цмокаў» завяршыў свой выступ у літоўскай лізе з 6 перамогамі ў актыве. Наперадзе – чэмпіянат Беларусі.

Статыстыка матчу