Роб Лоўры з намі!



Амерыканскі абаронца застаецца ў Мінску яшчэ на адзін сезон.

Нагадаем, што Роб далучыўся да каманды ўжо па ходу сезона, але хутка ўпісаўся ў калектыў і стаў лідарам на пляцоўцы. Лоўры – лепшы асістэнт нашай каманды. У матчы супраць «Бакен Бэрз» амерыканец усталяваў рэкорд турніру, аддаўшы 18 рэзультатыўных перадач.

• У Адзінай Лізе ВТБ Роб правёў 16 матчаў з сярэднімі паказнікамі 12.9 ачкі, 3 падборы, 5.4 асісты.
• У Кубку ФІБА - 13 матчаў са статыстыкай у 12.2 ачкі, 3.2 падборы, 6.3 асісты.