Роберт Лоўры пакідае Мінск
18.02.2021
Амерыканскі абаронца Роберт Лоўры і баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» спыняюць супрацу. Гулец працягне сваю кар'еру ў нямецкім Вюрцбурзе.
Роберт правёў у Мінску 2 сезона. Ён дапамог камандзе ўпершыню ў гісторыі трапіць у групавы этап Лігі Чэмпіёнаў, а яго энергіі на пляцоўцы мог пазайздросціць кожны малады гулец.
Сярэдняя статыстыка гульца ў Лізе Чэмпіёнаў - 14 ачкоў, 3.5 падборы, 5.8 перадачы, у Адзінай Лізе ВТБ – 12.9 ачкоў, 2.9 падборы і 4.4 перадачы.
Мы дзякуем Робу за час у Мінску і жадаем поспехаў у далейшай кар'еры!