Роберт Лоўры #5



Амерыканскі абаронца стаў «Цмокам» пад канец кастрычніка 2019-га. Роб даволі хутка стаў лідарам на пляцоўцы, а за яе межамі цешыў партнёраў па камандзе сваім спевам .

Лоўры – лепшы асістэнт нашай каманды. Шмат хто помніць яго розыгрыш на Макса Салаша і найважны трохачковы на апошняй секундзе асноўнага часу супраць «Арадзі». У хатнім матчы супраць «Баккен Беарз» амерыканец і зусім усталяваў рэкорд турніру, аддаўшы 18 рэзультатыўных перадач.

Статыстыка ў турнірах:
Адзіная Ліга ВТБ - 16 матчаў, 26.3 хвіліны, 12.9 ачкоў, 3 падборы, 5.4 асісты.

Кубак ФІБА - 13 матчаў, 26.1 хвіліны, 12.2 ачкоў, 3.2 падборы, 6.3 асісты.