Розыгрыш Адзінай Лігі ВТБ часова прыпынены



У звязку з шырокім распаўсюджаннем вірусу COVID-19 кіраўніцтва Адзінай Лігі ВТБ прыняло рашэнне перанесці бліжэйшыя матчы. Пры гэтым, у планах Лігі дагуляць каляндар до канца, а значыць усе сустрэчы, якія трапляюць на гэты перыяд, адбудуцца пазней. Такім чынам, матч «Цмокі-Мінск» - «ПАРМА», які павінен быў адбыцца ў гэту нядзелю, будзе перанесены.

Калі вы набылі квіток на гульню, то можаце:

1. Захаваць квіток да ўдакладнення даты матча
2. Вярнуць куплены квіток паводле правілаў ticketpro.by

Дэталі пра змены ў раскладзе будуць апублікаваны па меры паяўлення навін.