Рыжскі ВЭФ



Заўтра на пляцоўцы рыжскага Алімпік цэнтра асноўная каманда «Цмокі-Мінск» сустрэнецца з мясцовым ВЭФам. Гэта другая сустрэча каманд у рамках бягучага розыгрышу Адзінай Лігі ВТБ. У першым матчы мацнейшымі былі мінчане. 

stats

ВЭФ размясціўся на 11 радку турнірнай табліцы з 11 перамогамі і 16 паразамі і ўсё яшчэ захоўвае тэарэтычныя шанцы на плэй-оф. Праўда, для гэтага ім трэба перамагчы не толькі «Цмокі», але і «Лока» і чакаць, што «Калеў», «Енісей» і «Аўтадор» прайграюць усе свае сустрэчы.

Тыдзень назад рыжане разыгралі ўзнагароды фіналу Латвійска-Эстонскай лігі. У паўфінале выбілі іншага ўдзельніка Лігі ВТБ – талінскі «Калеў». Праўда цаной гэтай перамогі стала пашкоджанне цэнтравога Марэкса Мейерса. А вось у фінале турніру ВЭФ саступіў іншай латвійскай камандзе «Вентспілс», і стаў, у выніку, срэбным прызёрам.

Самым рэзультатыўным гульцом каманды з'яўляецца Глен Козі з 12.8 ачкамі ў сярэднім за гульню. Дарэчы, амерыканец любіць пакідаць з дугі. У фарбе небяспеку прадстаўляе амерыканскі цэнтравы Стыў Зак – 7.3 падборы.

Матч ВЭФ – «Цмокі-Мінск» адбудзецца 14 красавіка ў 17.00 у Рызе. Адзіная Ліга ВТБ пакажа матч у прамым эфіры.