Саступаем «Віцісу»



Самыя рэзультатыўныя:
Уладзіслаў Блізнюк - 16 ачкоў8 падбораў і 5 асістаў
Аляксей Навойчык - 9 ачкоў і 4 падборы
Вадзім Траццяк - 9 ачкоў3 падборы і 3 асісты

Адрэзак у 50 секундаў вызначыў вынік сустрэчы «Цмокаў» і «Віціса», дзе мацнейшымі апынуліся гаспадары пляцоўкі – 70:65.

Першая палова сустрэчы складалася для мінчан вельмі нядрэнна: «Цмокі» адпрацоўвалі ў абароне, зрываючы атакі суперніка. Наша каманда тройчы запар трапіла з перыметру і захапіла лідарства. У наступным адрэзку госці ўвогуле ні разу не прамазалі з далёкай дыстанцыі, набраўшы такім чынам 15 пунктаў. Але перабор камандных заўваг дазволіў «Віцісу» скараціць адставанне да «-2».

Ключавой у гэтай сустрэчы стала трэцяя дзесяціхвілінка. Мінчане здзейснілі 5 страт, кожная з якіх мела наступствы для каманды. У цэлым, нашы страты сыгралі важную ролю ў гэтым матчы: яны прынеслі суперніку амаль палову ачкоў.

У падапечных Георгія Кандрусевіча было 10 хвілін, каб арганізаваць пагоню. Але сіл ужо не хапіла. «Цмокі» гулялі ссечаным складам у 9 чалавек. Пры гэтым для Данііла Барысевіча гэта была першая гульня пасля пашкоджання, і ён правёў на пляцоўцы толькі 2 хвіліны. Усе астатнія гульцы адзначыліся ў гэтай сустрэчы набранымі пунктамі.

Статыстыка матча