Саступаем лідару літоўскага чэмпіянату



«Кібіркшціс» - «Цмокi-Мінск» 62:58 (8-21, 20-10, 19-14, 15-11)
Самыя рэзультатыўныя:
«Кібіркшціс»: Юстына Мікнайтэ (13+6 падбораў), Крыстэ Цімафеева (18+8 падбораў)
«Цмокi-Мінск»: Брытні Джонс (29+2 падборы), Ала Мураўская (14+5 падбораў)

Літоўская каманда «Кібіркштціс», якая была намінальнай гаспадыняй гэтай сустрэчы пачала 2 паспяховымі праходамі пад кош. Такое становішча разахвоціла мінчанак, і яны ў адказ рванулі наперад. 6 неўзаемных ачкоў Брытні Джон дазволілі намінальным гасцям завалодаць двухзначнай перавагай ужо ў першай чвэрці.

Літоўкі не сталі доўга засмучвацца, змянілі абарону, надаючы больш увагу амерыканскай абаронцы Мінска, і да вялікага перапынку скарацілі адставанне да «-5».

Упершыню з пачатку сустрэчы «Кібіркшціс» выйшаў наперад пасля штрафных Габрыэль Сулске, а дакладны кідок з сярэдняй дыстанцыі Жаклін Луна-Кастра зрабіў розніцу ў ліку ў 7 пунктаў. Але гаспадыні выдаткавалі на гэты рывок увесь ліміт камандных заўваг, што дазволіла «Цмокам» некалькі разоў падысці да лініі штрафу і скараціць адставанне да «-3». А дакладны кідок з дугі Кацярыны Карчэўскай зраўняў лік на табло роўна пад сірэну.

Амаль паўтары хвіліны чацвёртай дзесяціхвілінкі суперніцы гулялі без набраных ачкоў, пакуль Ала Мураўская не была дакладная з перыметра. Трывожна стала, калі літоўская каманда здзейсніла некалькі паспяховых праходаў пад наша кош і адарвалася на «+5». І ўсё ж мінчанкі праявілі характар і высілкамі Брытні Джонс і Алы Мураўскіай зраўнялі лік, але выдаткавалі на гэты рывок зашмат сіл. Серыя памылак у самай канцоўцы сустрэчы і канцэнтрацыя суперніц дазволіла «Кібіркшцісу» вырваць перамогу – 62:58

Статыстыка матча