Саступаем на выездзе французам



«Шале» - «Цмокі-Мінск» 89:71 (25-20, 21-18, 20-17, 23-16)
Самыя рэзультатыўныя:
«Шале»: Джэры Блэйкс (25+3 падборы +4 перадачы), Ёан Макунду (18+9 падбораў), Грэгар Хроват (11+ 6 падбораў +12 перадач)
«Цмокі-Мінск»: Роберт Лоўры (20+7 падбораў +5 перадач), Андрэй Рагазенка (15)

Здаецца, у «французскім» матчы Расціславу Вергуну і яго камандзе трэба было здзяйсняць сапраўдны цуд. Так, мы ўжо бачылі ад трэнерскага штаба знаходкі і якасныя тактычныя рашэнні ў матчах з УНІКСам і «Лока». Але ў гэтай сустрэчы ўсё было па-іншаму: каманда адправілася на выезд фактычна без цэнтравых. Былі намінальныя Вікенцьеў і Стубеда, але наўрад ці гэтыя хлопцы прэтэндавалі б на гульнявы час у іншай сітуацыі. А вось супернік па ходзе сезона толькі ўзмацняўся легіянерамі.

На старце сустрэчы ў мінчан атрымоўвалася здзіўляць. Гуляючы лёгкай пяцёркай з Аляксандрам Пустагварам на пазіцыі 5-га, мінчане вырваліся ў лідары і змагаліся за гэту пазіцыю да апошніх 40 секунд першай чвэрці. «Шале» разумеў цяжкасці гасцей у фарбе і метадычна «дзёўб» у гэту кропку. Але калі гэта дазваляла суперніку ўцякаць, то 3 з 3 далёкіх запар Андрэя Рагазенкі - трымацца побач. Ужо ў самай канцоўцы другі паловы сустрэчы «Шале» стаў агрэсіўней прэсінгаваць па ўсёй пляцоўцы, што прывяло да серыі страт мінчан і перавазе гаспадароў у 8 пунктаў. «Цмокам» трэба было тэрмінова нешта рабіць з Хроватам, які за першую палову аддаў 10 з 14 перадач сваёй каманды.

У трэцім адрэзку мінчанам у нейкі момант атрымалася скараціць адставанне да «-6», але практычна адразу госці адпусцілі суперніка на адлегласць 15 пунктаў, дзякуючы намаганням Ёна Макунду. Толькі паспяховыя 2 запар атакі з «бонуснымі» штрафнымі дазволілі мінчанам адзначыцца 17 ачкамі за гэту дзесяціхвілінку.
«Цмокі» спрабавалі чапляцца хаця б за лік, але недакладныя дзеянні дазволілі гаспадарам выйграць з перавагай у 18 ачкоў.

У другім матчы нашай групы «Хапаэль Халон» дому перайграў грэчаскі АЕК 77:71. Такім чынам, гэтыя дзве каманды маюць па тры перамогі, а «Цмокі» і «Шале» па 2. Для траплення ў плэй-оф мінчанам зараз патрэбна не толькі абгуляць АЕК з розніцай не меней за 27 ачкоў, але і чакаць, што «Халон» будзе мацнейшы за «Шале».

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
На жаль, баскетбол – гэта гульня для вялікіх хлопцаў, а мы сёння, калі быць да канца сумленным, былі трохі «менш». 18 страт, пэўна што, ключавы фактар. Мы выйгралі шчыт, што само па сабе добры знак супраць такога апанента як «Шале». Але два 9-ачковыя рыўкі гаспадароў далі 18 пунктаў перавагі. Пры такой цяжкай гульні вы не можаце сабе дазволіць такое. Асабліва, калі адпачатку прайграяце ў росце.
Пасля трох гульняў АЕК выглядаў вельмі ўпэўнена, а пасля сённяшніх вынікаў ужо незразумела. Так, нехта з ключавых гульцоў прапускаў сустрэчу. Гэта будзе вельмі складана для нас. Але мы пакуль яшчэ «жывыя». Апроч таго, у паралельнай гульні «Шале» будзе гуляць дома. Без гледачоў, але супрацоўнікі клуба ўсё адно ствараюць добрую баскетбольную атмасферу. І яна дае энергію гульцам. Гэта добры шанец.

stats

Наступная гульня для мінчан пройдзе 9 студзеня супраць «Ніжняга». Вырашальны тур Лігі Чэмпіёнаў адбудзецца 20 студзеня. Абедзве гульні пачнуцца ў адзін час – 20.30 па Мінску.