Саступілі Магілёву



Самыя рэзультатыўныя:
Віталь Лебедзеў - 11 ачкоў, 7 падбораў і 2 асісты
Вадзім Стубеда - 11 ачкоў, 2 падборы і 1 асіст
Уладзіслаў Блізнюк - 10 ачкоў, 2 падборы і 5 асістаў

Падапечныя Георгія Кандрусевіча нягледзячы на стомленасць прадэманстравалі хуткі баскетбол, але не здолелі трапіць свае кідкі і саступілі ў канцоўцы сустрэчы - 53:57.

Ад матчу паміж магілёўскім «Барысфенам» і мінскімі «Цмокамі» па традыцыі чакаюць шмат змагання. І каманды апраўдваюць чаканні публікі.

Першая палова сустрэчы пачалася вельмі хуткім баскетболам, што вяло да вялікай колькасці страт. На дваіх каманды 13 разоў «аддавалі» мяч суперніку, не завяршыўшы атаку. Пры гэтым мінчане выйгралі падбор і гэта дазволіла ім зарабіць мінімальную перавагу пасля 10 хвілін гульні.

Старт другой чвэрці адзначыўся рыўком 8-0 у выкананні гасцей. Але яго цаной стаў перабор камандных заўваг для «Цмокаў», што не дазваляла яшчэ больш адарвацца. Да вялікага перапынку лік на табло быў 32:25 на карысць гаспадароў.

Ключавым стаў адрэзак пасля паўзы. «Цмокі», штораз уздымаючы хуткасць, не маглі скараціць колькасць страт. Менш чым за 2 хвіліны да канца чвэрці Браян Стар набраў 4 ачкі і запар адправіў «Цмокі» на тайм-аўт. Паўза спрацавала: мінчане разгулялі камбінацыю і Уладзіслаў Блізнюк паспяхова завяршыў атаку. Перад апошняй чвэрцю «Барысфен» вёў толькі «+2».

У абедзвюх камандаў не складалася з атакамі з перыметру. Але калі «Барысфен» пасля 11 кідкоў спыніў спробы і аддаў перавагу якасная працы у фарбе, то «Цмокі» ўпарціліся. Вось і Віталь Лебедзеў за 23 секунды да канца зноў кінуў з дугі. Трапі ён і веліка імавернасць, што гаспадары здабылі бы вікторыю. Але, на жаль, кідок апынуўся не дакладным. А 4 штрафныя ў выкананні Магілёва паставілі кропку ў гэтай сустрэчы - 57:53.

Статыстыка матчу