Шукаем каментатара



Калі вы любіце баскетбол і не прадстаўляеце жыццё без гэтай гульні з мячом, эмацыйна каментуеце трансляцыю любімай каманды і разумееце, дзе pick and roll, а дзе pick and pop, гэта навіна для вас! «Цмокі» аб'яўляюць конкурс каментатараў, прыз у якім - праца ў нашай камандзе!

Конкурс будзе праходзіць у 2 этапы:
На першым этапе неабходна даслаць гульнявы адрэзак працягласцю да 3 хвілін з вашым каментаром. Смела запісвайце на камеру тэлефона, тут нам не важна якасць відэа, нам трэба ўбачыць, што вы разбіраецеся ў баскетболе.

На другім этапе мы дадзім вам нейкі фрагмент гульні, папярэдзіўшы, што за каманды будуць на пляцоўцы. Тут нам важна праверыць, што вы можаце правесці самастойную падрыхтоўку да гульні, а таксама каментаваць у рэжыме live.

Лепшы з удзельнікаў зможа папрацаваць з «Цмокамі» ужо на на бліжэйшых матчах жаночага Кубку ФІБА!

Пошта для сувязі і вашых відэафрагментаў: press@bc-tsmoki.by