Сіл на 2 гульні ў тыдзень пакуль не хапае



«Цмокі-Мінск»-«Аўтадор» 69:86 (24-18, 17-16, 15-21, 13-31)
Самыя рэзультатыўныя:
«Цмокі-Мінск»: Роберт Лоўры (16+7 падбораў+4 перадачы), Крыс Клайбарн (16+4 падборы+3 перадачы),Максім Салаш (14+7 падбораў)
«Аўтадор»: Антон Квіткоўскіх (16+6 падбораў), Жэлька Шакіч (16+12 падбораў)

У першым хатнім матчы Адзінай Лігі ВТБ «Цмокі-Мінск» прымалі саратаўскі «Аўтадор».

8 ачкоў лідара мінчан Максіма Салаша, а таксама дакладныя трохачковыя Роберта Лоўры, Андрэя Рагазенкі і Крыса Клайбарн, дазволілі гаспадарам адарвацца на 6 пунктаў ужо пасля 10 хвілін гульні.

Нягледзячы на жаданне Маркела Старкса і Антона Квіткоўскіх, якія супольнымі высілкамі ненадоўга зраўнялі лік, мінчане працягвалі лідараваць. Нядрэнна ўвайшоў ў гульню і Томс Лейманіс. Латыш паспеў адзначыцца 2 дзейснымі кідкамі і адной перадачай. Да вялікага перапынку лік на табло быў 41:34.

А вось у другой палове малюнак гульні памяняўся. Мінчане працягвалі дэманстраваць камандны баскетбол, але, здаецца, страцілі рытм. У дадатак да гэтага яшчэ і Уладзімір Верамеенка атрымаў 4-ую персанальную заўвагу і адправіўся на лаўку. Антон Квіткоўскі, трапіўшы свой 4 з 5 далёкіх кідкоў зраўнаў лік на табло і вымусіў гаспадароў пачынаць усё спачатку. Толькі сіл на гэта пачатак ужо не быў. Мінчане выдалі самы безвыніковы адрэзак, саступіўшы ў выніку 69:86.

stats

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
«Мацнейшая каманда сёння заслужана перамагла. На жаль, нашых лідараў не хапіла на ўсе 40 хвілін і не знайшлося таго, хто паўнаварта змог іх замяніць».

Галоўны трэнер «Аўтадора» Гордзі Херберт:
«У першай палове мы упусцілі Крыса. Супернік працаваў больш атлетычна, чым мы. У другой палове мы паказалі нашмат лепшы баскетбол. І калі сумленна, у нас была выдатная чацвёртая чвэрць: лепш падбіралі, лепш працавалі ў абароне.
Мы ведалі, што гэта будзе цяжкая гульня: Мінск 3 дня таму здабыў перамогу ў Лізе Чэмпіёнаў. Мы ж гралі апошні раз 12 дзён назад. Але да шчасця, у чацвёртай чвэрці мы знайшлі свой рытм».


Прыкрая параза, але ў мінчан няма часу на рэфлексію. Ужо ў аўторак каманда адправіцца ў Грэцыю, каб 11 лістапада сустрэцца са срэбным прызёрам мінулага сезона Лігі Чэмпіёнаў АЕКам.