Старэйшыя «Цмокі» зноў мацнейшыя



Другі этап мужчынскага чэмпіянату Беларусі «Цмокі» адкрывалі лакальным дэрбі: рэзерв прымаў нашу маладзёжку.

Самыя дрэзультатыўныя:
«Цмокі-Мінск»: Яўген Белянкоў (25+6 падбораў), Іван Аладка (16+5 падбораў), Максім Лютыч (14+6 падбораў), Уладзіслаў Блізнюк (11+7 асістаў).
«Цмокі-Мінск» -2: Віталь Лебедзеў (18+4 падборы), Станіслаў Ульянка (16), Аляксей Навойчык (12).

Ход гульні
Падапечныя Дзмітрыя Калтунова з першых хвілін сустрэчы сталі ўцякаць ад больш юных гульцоў, не забываючы пры гэтым прэсінгаваць суперніка па ўсёй пляцоўцы. Тактыка працавала, і пры ліку 9-2 на карысць рэзерву Георгі Кандрусевіч спаліў першы тайм-аўт. Але гэта не дапамагло. Практычна з такой жа розніцай рэзерв і выйграў чвэрць, хоць па ходу дзесяціхвілінкі перавага дахадзіла да 14 ачкоў.

Правальным для «Цмокі»-2 стаў наступны гульнявы адрэзак. Маладзёжка нядрэнна змагалася за падбор, практычна не прайграўшы ў гэтым кампаненце да вялікага перапынку. Але з рэзультатыўнасцю кідкоў усё было не вельмі: з 13 дакладнымі апынуліся толькі 4. Дадайце да гэатага страты і атрымаеце «-20».

Праўда, пасля вялікага перапынку каманда Кандрусевіча паказала, што ў гульні з імі нельга паслабляцца, выйграўшы трэцюю дзесяціхвілінку. пДарэчы, моладзь амаль 5 хвілін не дазваляла суперніку набраць больш за 4 ачкі. Апошні адрэзак не ўнёс адменных карэктыў у выніковае размеркаванне сіл. Рэзерв здабыў перамогу 92:71 і зараз чакае сустрэчу з Гродна. «Цмокі»-2 будуць прымаць дома «Барысфен».

Лічба
4 з 4 – Іван Аладка паказаў стаадсоткавую рэалізацыю кідкоў з-за дугі.

Статыстыка матчу