Сустракаем «Хімкі»



«Хімкі» - баскетбольны клуб з Падмаскоўя, гісторыя якога налічвае больш за 20 гадоў. За гэты час каманда паспела заваяваць Кубак Расіі, дзесяць разоў стаць срэбным прызёрам чэмпіянату краіны і двойчы - уладальнікам Еўракубка. Але, мабыць, самае цікавае дасягненне «Хімкаў» - гэта перамога ў Адзінай Лізе ВТБ. У сезоне 2010/11 падмаскоўная каманда перапыніла гегемонію ЦСКА. 

stats

Бягучы сезон для падмаскоўнай каманды складаецца не вельмі ўдала. У Лізе ВТБ яны ідуць на трэцім радку, а ў Еўралізе не выйшлі ў плэй-оф. Клубныя няшчасці вымусілі кіраўніцтва звярнуцца да радыкальных мер і пад канец студзеня змяніць трэнера: замест Георгіаса Барцокаса ў руля жоўта-сініх стаў Рымас Курцінайціс. Літоўскі адмысловец ужо ўзначальваў «Хімкі» у перыяд з 2011 па 2015 год. За гэты час яго падапечныя выйгралі Лігу ВТБ і двойчы рабіліся ўладальнікамі Еўракубка.

Узмацніў падмаскоўную каманду і латыш Яніс Ціма. Форвард перайшоў на правах арэнды з грэчаскага «Алімпіякоса». Яшчэ адной добрай навінай для «Хімкаў» было вяртанне на паркет Аляксея Шведа, які прапусціў без малога палову сезону з-за пашкоджання. А вось Энтані Гіл наадварот выбыў з-за атрыманага пашкоджання ў матчы Еўралігі.

Самым рэзультатыўным гульцом у складзе «Хімкаў» з'яўляецца Аляксей Швед – 21.5 ачкоў.

shwed

Не моцна адстае ад яго і Ціма з 20 ачкамі і 54.5% рэалізацыі трохачковых кідкоў. Пад шчытамі працуе Джордан Мікі. А вось Стэфан Маркавіч хутчэй за ўсё прапусціць сустрэчу.

Матч «Цмокі-Мінск» - «Хімкі» пройдзе на пляцоўцы Палаца спорту і пачнецца ў 19.00. Квіткі ў продажы на ticketpro.by.