Сустракаемся ў Дняпры. Прэв’ю да матчу



У сераду ў 20.00 па мінскім часе каманда Расціслава Вергуна сустрэнецца з украінскім «Дняпром» на іх хатняй пляцоўцы.

Сітуацыя ў нашай групе даволі напружаная: кожная з каманд захоўвае шанцы на плэй-оф. Вось і «Дняпро», які на мінулым тыдні перамог «Кіеў-баскет», усё яшчэ ў гонцы. Зараз у актыве каманды 1 перамога і 3 паразы, у тым ліку і ад нашай каманды (101:108). У чэмпіянаце Украіны справы ідуць куды лепш: 6 перамог і ўсяго адна параза ад «Праметэя». У Кубку краіны падапечныя Дзяніса Жураўлёва разграмілі «Ніка-баскет» і сталі першым паўфіналістам турніру.

Статыстычнымі лідарамі каманды ў Кубку ФІБА з'яўляюцца Максім Закурдаеў (12.3 ачкі) і Максім Карніенка (11.7 ачкоў + 10.5 падбораў). А вось у чэмпіянаце краіны феерыць малады Ісуф Санон (14.7 ачкоў). Адзначым таксама, што матч з «Кіевам» прапускаў адзіны легіянер каманды Генры Дугат.
Каманда Дзяніса Жураўлёва па-ранейшаму любіць накатваць на супернікаў у трэцяй чвэрці і паказвае высокі адсотак з лініі штрафу.

Ну і крыху навін пра нашу каманду. У Дняпро не паляцелі траўмаваныя Джамар Абрамс і Аляксей Трасцінецкі. Дарэчы, нават у выпадку паразы ад гаспадароў, «Цмокі» працягнуць узначальваць сваю групу, не залежна ад вынікаў другой пары «Кіеў» - «Леўскі».

Матч «Леўскі» - «Цмокі» пачнецца заўтра ў 20.00. Прамая трансляцыя будзе арганізавана на сайце ФІБА.