Сустракайце Дэрэк Вінсэнт Кук!



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» і форвард Дэрэк Вінсэнт Кук малодшы (29, 206 см) дамовіліся пра супрацу. У бліжэйшыя дні амерыканец далучыцца да каманды.

cookr

Як і шмат якія амерыканцы Дэрэк прыйшоў да баскетбола ў старэйшай школе і працягнуў сваё захапленне ва Ўніверсітэце Ваёмінга. Адразу пасля атрымання вышэйшай адукацыі форвард адправіўся ў Грэцыю. Але пасля 5 афіцыйных гульняў вярнуўся дамоў і працягнуў сезон у D-League за «Бэйкерсфілд Джэм». А ў сезоне 2016/17 за «Паўночную Арызону Санз». Потым быў год у аўстралійскіх «Дзікіх кошках» і каманды G-League: усё тая ж «Арызона» і «Рапторс 905».

У 2019 годзе ў адкрытым раўндзе быў задрафтаваны канадскімі «Хэмилтон Ханей Баджэрс», выступоўцам у элітнай баскетбольнай лізе Канады. Сезон 2019/20 Дэрэк правёў у італьянскай «Палаканэстра Трыесце» з сярэдняй статыстыкай 5.5 ачкоў, 6 падбораў за 21 гульню. Гэты гульнявы год форвард пачынаў усё ў тым жа «Баджэрсе».



Фота: бк Трыеста