Сустракайце Томса Лейманіса!



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» і латвійскі абаронца Томс Лейманіс дамовіліся пра супрацу.

Томс Лейманіс – 25-гадовы абаронца з Латвіі. Яго баскетбольная кар'ера пачалася 10 гадоў таму ў моладзевай камандзе «Вентспілса». Тым часам ён прыцягваўся ў моладзевыя зборныя краіны. З камандай U-20 гулец заваяваў срэбра еўрапейскага чэмпіянату.

Праз 2 гады Лейманіс паспрабаваў свае сілы ў аснове. Сезоны 2014/15 і 2015/16 Томс правёў у «Ліепая/Трыабет», а потым на год ізноў вярнуўся ў «Вэнтспілс».

Сезон 2017/18 абаронца пачынаў у «Бэтсафе/Ліепая», але пасля 10 гульняў за гэту каманду перабраўся ў эстонскую «Валка/Валга». Якасны сезон дазволіў латвійцу паспрабаваць свае сілы ў Грэцыі («АСА Караівас Амаліадас»). Мінулы гульнявы год правёў у другім дывізіёне Іспаніі, дзе дапамог «Вальядаліду» стаць чэмпіёнам турніру. Томс згуляў у 24 матчах з сярэднімі паказнікамі ў 9 ачкоў, 1.6 падбораў, 3 перадачы.

Апроч таго, Лейманіс - адзін іх кандыдатаў у зборную Латвіі.

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
«Рады вітаць Томса ў камандзе. Гэта падпісанне - выдатная магчымасць для нас атрымаць гульца, які мае жаданне развівацца. Мы паспрабуем здабыць з гэтага максімум карысці. Томс вельмі «зараджаны» на тое, каб праявіць сябе на новым узроўні. Спадзяюся, і ў яго, і ў нас усё атрымацца».

Адзначым, што кантракт гульца прадугледжвае выпрабавальны перыяд.