Сяргей Вабішчэвіч і Дзмітрый Паляшчук пакідаюць клуб



Сяргей Вабішчэвіч і Дзмітрый Паляшчук пакідаюць рады «Цмокаў» па заканчэнні тэрміну дзеяння кантракта.

Абодва гульцы правялі ў складзе нашай каманды 2 сезоны. Статыстыка Дзмітрыя Палешчука ў мінулым годзе ў Адзінай Лізе ВТБ: 23 гульні, 2.3 ачкі і 1.2 падборы, Сяргея Вабішчэвіча – 0.4 ачкі і 0.4 падборы ў сярэднім у 5 сустрэчах турніру. Абодва гульцы ўнеслі ўнёсак у заваяванне «Цмокамі» чарговага чэмпіёнскага тытулу нацыянальнага першынства краіны.

Мы дзякуем Сяргею і Дзмітрыю за час з «Цмокі-Мінск» і жадаем поспехаў!