Трэці матч Кубку. Ружамберок



«Ружамберок» - жаночы баскетбольны клуб з Славакіі, гісторыя якога пачынаецца з 1938 года, калі ў гімназіі Ружамбероку ўвялі спартыўную гульню «баскетбол». Але афіцыйнай датай заснавання каманды лічыцца 1941 год.

З 1979 года клуб выступае ў элітным дывізіёне і з’яўляецца самым паспяховым у сваёй краіне. На яго ліку тры чэмпіёнскіх тытулы ў часы Чэхаславакіі і 11 - у гісторыі незалежнай Славакіі. Двойчы перамагаў у самым прэстыжным кантынентальным спаборніцтве па баскетболе - Еўралізе пад кіраўніцтвам знакамітага трэнера Наталлі Хейкавай.

У складзе каманды ёсць тры легіянеры: Шэрыз Уільямс, якая пасля колледжу пагуляла ў Грэцыі і Пуэрта-Рыка,  сербка Тэадора Турудзіч, якая перайшла з «Тэлге баскету» і ўкраїнка  Вольга Яцкавец, якая праводзіць свой 3 сезон за славацкі клуб.
Лідарам каманды явлется славачка Міраслава Місцінава, якая набірае па 17.5 ачкоў за гульню і ў матчах Кубку ФІБА практычна без замен. Апроч таго, форвард паказвае высокі адсотак рэалізацыі далёкіх кідкоў – 58.3% у Кубку і 71.4% у нацыянальным чэмпіянаце.

Пад шчытамі адпрацоўвае Вольга Яцкавец з 5 падборамі ў сярэднім, не забываючы пры гэтым набіраць ачкі (14.5 - у Кубку, 15.8 - у чэмпіянаце Славакіі).

У нацыянальным першынстве краіны «Ружамберок» ідзе без параз ужо на працягу 5 матчаў, а вось у Кубку перамог яшчэ не было. Як і ў падапечных Андрэя Ваўлева. Але ўжо сёння ўвечары гэта сітуацыя зменіцца.

19.00, Дварэц спорту, «Цмокі-Мінск» - «Ружамберок». Уваход на гульню вольны!