Трэнерскі штаб асновы дзеліцца досведам



Пакуль баскетбольны сезон плаўна падбіраецца да пачатку, трэнерскі штаб асноўнай каманды «Цмокі-Мінск» знайшоў час падзяліцца досведам і ведамі з маладымі трэнерамі, якія працуюць з дзецьмі ў нашай школе.

Valeiko

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
«Супольна з дырэктарам дзіцячай спартовай школы вырашылі паспрабаваць адмысловы праект з правядзеннем майстар-класаў на пэўныя тэмы для трэнераў нашай школы. Спадзяёмся, што гэта будзе карысна, і спецыялісты атрымаюць патрэбную для іх інфармацыю.

Вялікі дзякуй нашым трэнерам Эдмундсу Валейку і Войтэку Валеху, за тое што пагадзіліся прыняць удзел. Першыя заняткі паказалі, што яны шчыра і з душой падышлі да сваіх тэм і час, які быў імі выдаткаваны на падрыхтоўку, спадзяюся, не знікне ў пустую. Мы ўсе разам будзем развівацца толькі наперад».

Tsmoki

Латышскі спецыяліст Эдмундс Валейка ужо паспеў расказаць пра паспяховую абарону, а потым на практычным прыкладзе з моладзевай камандай паказаў, як гэта ўсё працуе. А Войтэк Валех падзяліўся навыкамі скаўтынгу, які ён робіць і дляасноўнай нашай каманды.

Асістэнт трэнера «Цмокі-Мінск» Эдмундс Валейка:
«Я падзяліўся сваімі ведамі пра камандную абарону. У першай тэарэтычнай частцы расказаў пра прынцыпы такой абароны, законы, адказнасць і ролю кожнага гульца. Расказаў шырокавядомыя прынцыпы, але як іх бачым мы.

Другая частка была практычнай, дзе мне дапамагала наша моладзевая каманда, за шта асобнае дзякуй хлопцам. Ужо напляцоўцы мы адпрацавалі асноўныя моманты каманднай абароны. Спадзяюся, трэнерам было цікава, і яны пазналі для сябе нешта новае, што дапаможа ім у далейшай працы».

Tsmoki

Амаль 4 гадзіны лекцыі і практыкі для маладых трэнераў, якія дапамогуць ім раскрыць новых таленавітых гульцоў.