«Цмокі» і Яўген Белянкоў супрацоўнічаюць і ў новым сезоне



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» і Яўген Белянкоў прынялі рашэнне падоўжыць супрацу. Сёння Яўген падпісаў новы кантракт па сістэме 1+1.

Нагадаем, што Жэня таксама з'яўляецца выхаванцам нашай сістэмы. А за асноўную каманду выступае аж з сезону 2013/14. Сёлета форвард правёў 18 матчаў у Адзінай Лізе ВТБ са статыстыкай 2.4 ачкі, 2.1 падборы, 0.4 перадачы за 14.11 хвілін. У Кубку ФІБА-Еўропа Жэня згуляў ва ўсіх 14 матчах з сярэднімі паказнікамі 4.1 ачкі, 1.6 падборы і 0.6 асісты.

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
«На мой пагляд, у мінулым сезоне Жэня зрабіў істотны крок наперад і стаў адным з ключавых гульцоў ратацыі. Ён уносіць у нашу гульню карыснасць, эмацыйнасць і агрэсію. Я, як трэнер, ужо не ўяўляю наш баскетбол без яго. Вельмі рады, што ён застаецца і будзе працягваць гуляць за нас».