У «Цмокаў» вельмі складаная перамога



Самыя рэзультатыўныя
«Цмокі-Мінск»: Цімафей Еўсіевіч (19), Максім Лютыч (17+11 падбораў +5 асістаў), Андрэй Рагазенка (16), Яўген Белянкоў (16).
«Гаргждю»: Сімонас Сірапінас (34).

Ход гульні
Мінчукі няўдала стартавалі ў гэтай сустрэчы, прайграўшы па ходу першай дзесяціхвілінцы 15 ачкоў. Але ўжо ў наступным адрэзку каманда Вергуна здолела вярнуцца ў гульню і адыграць 9 пунктаў.
Ключавым для нашай каманды стаў дзесяціхвілінны адрэзак пасля вялікага перапынку, калі мінчукі, разарваўшы абарону суперніка, змаглі набраць 38 ачкоў.
Праўда, госці вымусілі панэрваваць трэнерскі штаб, калі ў чацвёртай чвэрці, маючы перавагу ў 25 ачкоў, прапусцілі спачатку рывок 8-0, а затым 7-0. Сімонас Сірапінас паспрабаваў здзейсніць неверагодны камбэк сваёй каманды, але, на шчасце для «Драконаў», часу на гэта яму не хапіла. 91:95 і мінчукі вяртаюцца з Літвы з двума перамогамі.

Лічба
Адразу 6 гульцоў каманды набралі больш за 10 ачкоў. Вызначыліся Іван Аладка, Цімафей Еўсіевіч, Яўген Белянкоў, Кірыл Чумакоў, Максім Лютыч і Андрэй Рагазенка.

Герой
Максім Лютыч не толькі забіваў і адпрацоўваў пад шчытамі у гэтай сустрэчы, але і працаваў на сваіх партнёраў па камандзе, зрабіўшы 5 рэзультатыўных перадач.

Статыстыка матчу