У роўным змаганні саступаем «Судуве»



Самыя рэзультатыўныя:
Уладзіслаў Блізнюк – 23 ачкі, 4 падборы і 2 асісты
Данііл Барысевіч – 16 ачкоў і 5 падбораў
Аляксей Навойчык – 15 ачкоў і 6 падбораў

Першая паловы сустрэчы беларускіх «Цмокаў» і літоўскай «Судувы» прайшла ў роўным змаганні. І да вялікага перапынку лік на табло быў 38:39 на карысць гасцей.

Усё змянілася пасля 15-хвіліннай паўзы. Гаспадары рванулі наперад, з першых хвілін набраўшы 6 неўзаемных ачкоў. Толькі праз 5 хвілін гульні Уладзіслаў Блізнюк прынёс сваёй камандзе першыя ачкі ў гэтай чвэрці. У мінчан ніяк не атрымвалася прабіць абарону суперніка, і яны адзначыліся толькі 8 пунктамі за чвэрць.

Да апошняга адрэзку «Цмокі» на 13 ачкоў, але гэта не зламала каманду. Зараз ужо госці змаглі прадэманстраваць зладжаныя дзеянні ў абароне. Пры такім прэсінгу «Судува» усё часцей памылялася, чым і скарысталася наш каманда. «Цмокі» скарацілі адставанне да 1-2 атак, але часу на большае ўжо не хапіла – 75:79.

Статыстыка матчу