У трэнерскім штабе без змен



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» працягне сваю супрацу з асістэнтамі трэнера Эдмундсам Валейкам, Войтакам Валехом і Аляксеем Сухавецкім.

Для замежных спецыялістаў гэты сезон стане 4 у Мінску, а для Аляксея мінулы год быў дэбютам у прафесійнай камандзе. Апроч таго, усе трэнеры працуюць і з «нацыяналкамі»: Войтэк Валех і Аляксей Сухавецкі дапамагаюць Расціславу Вергуну ў мужчынскай зборнай, а Эдмундс Валейка ўзначаліў моладзевую U-20.

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
«Вельмі рады, што у клуба ёсць магчымасць захаваць трэнерскі штаб. Лічу сваіх калегаў сапраўднымі прафесіяналамі. Я кожны дзень бачу, як яны ставяцца да клубу, і колькі працы яны выконваюць не толькі з нашай камандай, але і для развіцця дзіцячай спартовай школы.

Кожны з маіх калегаў жыве ідэяй фарміравання моцнай каманды і моцнага клубу. Яны гатовы працаваць, развіваючы беларускую баскетбольную моладзь. Гляджу ў будучыню з аптымізмам і веру, што наша супольная праца будзе плённай і прынясе добры вынік».