У трэнерскім штабе папаўненне



У новым сезоне ў камандзе Расціслава Вергуна змены: да трэнерскага штаба далучыўся Аляксей Сухавецкі. Мы даведаліся ў Аляксея пра яго прафесійную кар'еру і планы на будучыню:

Я пачаў займацца баскетболам у далёкім 1989 годзе ў Валожыне, адкуль родам. 92-94 гадах наша каманда была чэмпіёнамі краіны ў сваёй узроставай катэгорыі. Цяпер, папрацаваўшы крыху дзіцячым трэнерам, разумею, што каманда з маленькай школы і чэмпіёны краіны – гэта вельмі не дрэнна.

У 98 годзе трапіў у РДВАР, а потым быў мужчынскі чэмпіянат Беларусі: РШВСМ, РТІ-Мінск, бк «Мінск» (каманда, створаная на базе зборнай 82 года нараджэння). З 2004 па 2009 года гуляў у Барсах «Атыраў», а 2009 – 2011 год правёў у Гродна. Потым яшчэ на год вярнуўся ў Атырау і скончыў прафесійную кар'еру.

З 2015 года працаваў дзіцячым трэнерам тут у «Цмоках», куды мяне запрасіў Пётр Леанідавіч Івашкоў. Дзякуй яму за гэта вялікае, таму што сам бы я не прыйшоў да гэтага. За час працы з гэтымі хлопцамі я атрымаў велізарны досвед і задавальненне. З імі я тройчы выйграваў «рэспубліку» па сваім годзе,а у мінулым сезоне была перамога ў ДзЮБЛе. Двойчы станавіліся чэмпіёнамі спартакіяды сярод школьнікаў і навучэнцаў. У ЕЮБЛе мы летась нядрэнна выступалі, але нам не хапіла дзвюх перамог до фіналу 4: выйгралі 10 гульняў, прайгралі 5. Але прайгралі не больш 5 ачкоў.

Усё гэта - адна каманда 2003 года нараджэння, з якой я працаваў на працягу сваёй кар'еры дзіцячага трэнера. Вядома, я планую сачыць за імі і падтрымліваць іх і далей. Сустрэчы, тэлефанаванні, бо яны пайшлі ўжо ў дарослыя каманды, а гэта вельмі складаны перыяд.

Што да асабістых, а не камандных задач, то я хачу атрымаць велізарны досвед ад працы з такімі спецыялістамі як Расціяслаў Вяргун і яго штаб. Таму што калі яны пачынаю размаўляць пра баскетбол, то разумею адзін аднаго з аднаго погляду. Тады як мне пакуль трэба паглядзець 3-4 разы эпізод. Буду імкнуцца пераймаць у іх нейкі досвед і следаваць іх парадам.

Адзначым, што Аляксей цяпер праходзіць навучанне ў трэнерскай школе ФІБА.