Уладзімір Верамеенка - капітан зборнай



Трэнерскі штаб  нацыянальнай зборнай агучыў вынікі таемнага галасавання, згодна з якім капітанам каманды быў абраны дасведчаны цэнтравы Уладзімір Верамеенка.

Вось як гулец пракаментаваў такое рашэнне прэс-службе Беларускай федэрацыі баскетболу:

«Для мяне выбар калектыву стаў прыемным сюрпрызам. Хацелася б падзякаваць хлопцам за аказаны давер, які я паспрабую апраўдаць. Адзначу, што за сваю працяглую кар'еру я ні разу не насіў капітанскую павязку, таму для мяне стаць капітанам нацыянальнай зборнай не толькі гонар, але і вялікая адказнасць».

Першы матч прэкваліфікацыоннага раўнду супраць зборнай Кіпра адбудзецца ўжо сёння. Прамая трансляцыя пачнецца ў 20.00.