Уладзімір Верамеенка застаецца



Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск» і цэнтравы Уладзімір Верамеенка працягваюць сваю супрацу.

Уладзімір далучыўся да каманды перад стартам новага сезону і ўнёс вялікі ўклад не толькі ў вынік на паркеце, але і дух каманды.

Галоўны трэнер «Цмокі-Мінск» Расціслаў Вяргун:
«Вельмі рады, што атрымалася падпісаць кантракт з Уладзімірам на будучы сезон. Для нас ён з'яўляецца стрыжневым гульцом не толькі на пляцоўцы, але і за яе межамі. Яго ўплыў на наша маладое пакаленне гульцоў вельмі важна. Асабліва падчас выбудоўвання правільнай атмасферы і ў клубе, і ў камандзе. Мы з аптымізмам глядзім будучыню, ведаючы, што побач будзе такі дасведчаны і высокапрафесійны гулец, які так зараджаны і накіраваны на вялікія заданні разам з камандай».

У Адзінай Лізе ВТБ гулец правёў 16 сустрэч, у якіх адзначаўся 5.2 ачкамі, 3.6 падборамі і 1.4 перадачамі за 18.14 хвілін на паркеце. У кубку ФІБА згуляў 11 матчаў са статыстыкай 7.2 ачка, 5.1 падбор, 1.9 асіста за 19.6 хвілін.